Сяргей Скулавец

Журналіст, вядоўца інфармацыйных праграмаў «Аб’ектыў».

Нарадзіўся ў 1980 годзе на Палессі ў Давыд-Гарадку. Калі ведаеш тыя мясціны, то немагчыма па іх не сумаваць.

Вучыўся на гістарычным факультэце ў Берасцейскім універсітэце, у Адкрытым універсітэце Ізраілю.

З 2002 года працую ў журналістыцы. Пачынаў карэспандэнтам у выданні «Газета для вас», затым карэспандэнтам, вядоўцам радыё «Рацыя», пазней быў карэспандэнтам радыё «Свабода» на Берасцейшчыне, пазаштатным карэспандэнтам «Брестского курьера». З «Белсатам» – ад моманту з’яўлення тэлеканалу, быў вядоўцам «Прэс-экспрэсу».

Выхоўваю двух сыноў.