Сяргей Пеляса

Нарадзіўся ў Лунінцы ў 1976 г. Дзяцінства і юнацтва прайшло ў Кобрыні. Скончыў міжнародныя стасункі ў Любліне. Падчас вучобы пачаў займацца грамадзянскімі медыямі дзякуючы міжнародным праектам.

На “Белсаце” ад пачатку. Прафесійныя зацікаўленасці: міжнародная бяспека, вайсковая праблематыка, гісторыя.

Рэдактар, выдаўца і журналіст міжнароднага тэлечасопісу “ПраСвет”.

Рэдактар цыклу “Людскія справы” Алеся Залеўскага.

Здымае рэпартажы. Аўтар рэпартажу “Жыве Беларусь. За кадрам

Рэдактар серыі вялікіх замежных рэпартажаў “Белсату”. У рамках гэтага праекту быў аўтарам рэпартажаў пра Рэвалюцыю Годнасці ва Украіне “Рэвалюцыя он-лайн” і суаўтар “Рэвалюцыя. Дэдлайн” і таксама рэпартажу пры Электрычны пратэст “Арменія. Спроба гневу”. 

Суаўтар ідэі ды рэдактар цыклу “Гісторыя пад знакам Пагоні”.

Аўтар ідэі і рэдактар аўтарскага цыклу прафесара Аляксандра Краўцэвіча “Загадкі беларускай гісторыі”. 

У 2008-2015 гг. вядоўца праграмы “Рэпартэр”.

Раней, ад 2008 г. да 2014 г. рэдактар цыклу дакументальных фільмаў “Невядомая Беларусь”.