Сяргей Падсасонны

Галоўны рэдактар інфармацыйнага блоку, вядоўца «Студыя «Белсат».

Як казаў мой выкладчык беларускай літаратуры, я “нарадзіўся звычайным парадкам”. Заўсёды марыў пра журналістыку, але ніколі не думаў, што гэта магчыма. У сям’і журналіста пераконвалі, што нягледзячы на медаль, веды пасля вясковае адзінаццацігодкінедастатковыя для гэткае ганаровае прафесіі – журналістыкі. 

Ведаў хапіла, каб паступіць на філфак Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту, а пазней у аспірантуру, павучыцца на псіхалагічным факультэце, працаваць настаўнікам і выкладчыкам. І ўсё ж журналістыка не давала спакою. Сяброўка, якая заўсёды марыла пра журналістыку, прапанавала разам паехаць у школу журналістыкі на ўступныя іспыты. Мяне прынялі, сяброўку – не.

Потым выпадкова трапіў на кастынг “Белсату” ў Варшаву. Запрашалі іншага чалавека, але ў дзяўчыны не было візы, яна патэлефанавала апоўначы: ці паеду зранку замест яе? Паехаў. З таго часу звязаны з тэлеканалам.

Пасля пераследу з боку КДБ у 2008 годзе пакінуў Беларусь. Друкуюся ў польскамоўных выданнях. Апрача журналістыкі займаюся літаратуразнаўствам. Аўтар кнігі “Грэх паводле Дастаеўскага”, шматлікіх навуковых артыкулаў. Абараніў дысертацыю аб творчасці Дастаеўскага ў Варшаўскім універсітэце, маю навуковую ступень доктара гуманітарных навук.