Сяргей Філімонаў

З восені 2012 года стварае і вядзе на «Белсаце» перадачу «Відзьмо Невідзьмо», якую яшчэ ў 1992-м стварыў на дзяржаўным беларускім тэлебачанні. Праграма, якая ад пачатку выходзіла па-беларуску, распавядае пра жыццё сусветнага шоў-бізнэсу, навінкі кінаіндустрыі, музыкі, дзейнасць артыстаў.