Павел Аракелян

Вядоўца праграмы “Фітнес-Шмітнес“.

Саксафаніст, клавішнік, флейтыст, спартсмен, філолаг, сыраед, старавер, дыетолаг, спецыяліст шырокага профілю.

Усё жыццё балансаваў паміж двума фізічнымі формамі – таўстунок і сапраўдны дрышч. У 22 гады прыйшоў у спорт. Аракелян не ўпэўнены, што існуе такі тэрмін, як “мужчынская прыгажосць”, але яму да вар’яцтва падабаецца адчуваць моц як унутры сябе, так і звонку. Ён упэўнены, што гэта тое, што заўсёды патрэбна мужчыне. Асабліва, калі ты выконваеш эксперыментальны джаз, працуеш з Лявонам Вольскім і жывеш у Беларусі.