Павал Мажэйка

Аўтар і вядоўца праграмаў  «Госць “Белсату”» (транслявалася ў 2007–2011 гадах), «Два на Два».

Нарадзіўся ў 1978 годзе ў Горадні. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы (факультэт гісторыі і культуры). Адзін з заснавальнікаў і каардынатар незалежнай кніжнай серыі «Гарадзенская бібліятэка».

На «Белсаце» – з 2007 года. Жыву і працую ў Горадні.