Настасся Яўмен

Журналістка. Адмысловая карэспандэнтка ў Літве. Акрамя таго, працуе ў Беларусі, Латвіі, Украіне, Швецыі.

Магістр палітычных навук, бакалаўр камунікацыі і інфармацыі (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт). Дзеля экспірыенсу ў беларускай дзяржаўнай адукацыі скончыла БДПУ імя М. Танка і набыла кваліфікацыю “настаўнік гісторыі”. Друкавалася ў шэрагу беларускіх выданняў.

“Сумленная журналістыка – гэта тое, чаго вымагаюць ад нас час і абставіны. Неадольнае жаданне разбірацца і шукаць праўду, каб данесці яе да гледачоў, падтрымлівае агонь цікавасці да прафесіі. Акрамя актуальных падзеяў, люблю працаваць з гісторыямі простых людзей. Навокал нас мноства маленькіх герояў, якія ў святле вялікай палітыкі застаюцца незаўважанымі. “Белсат” моцны тым, што заўжды пакідае для такіх людзей пляцоўку ў эфіры”.

Цікавіцца музыкай, фатаграфіяй, кінематографам. Даследавала феномен нацыянальнага кіно Беларусі. Спрабавала сябе ў якасці аўтара дакументальных фільмаў. Марыць пра час, калі з Менску ў Вільню можна будзе адправіцца без пашпарту.