Нашыя гледачы

 

 

«Белсат» у космасе і ў інтэрнэце

Наш тэлеканал вяшчае праз спадарожнік Astra 4A 19,5 гадзінаў штодня. Геаграфічны ахоп – уся Еўропа.

Акрамя таго, наш наўпроставы эфір можна глядзець праз «YouTube». Усе праграмы, якія выходзяць у эфір даступныя на belsat.eu.

Нашая інтэрнэт-старонка працуе на чатырох мовах: беларускай, польскай, расейскай і ангельскай.

Колькі людзей нас глядзіць?

Паводле даследавання групы кампаніяў SATIO [1] «Белсат» глядзіць 4,7 % беларусаў. 2,7 % глядзяць рэгулярна (часцей за адзін раз у тыдзень).

Паводле сацыялагічнага цэнтру «ЗЕРКАЛО-ИНФО» [2] 22 % дарослых беларусаў маюць доступ да спадарожнікавага тэлебачання. Палова ўладальнікаў спадарожнікавых талерак дэкларуюць, што глядзяць «Белсат».

[1] Даследаванне было праведзенае ў кветні-траўні 2014-га. У ім брала ўдзел 1502 асобы старэйшых за 18 гадоў. Статыстычная памылка 2,5 %.

[2] Даследаванне было праведзенае ў траўні 2012 года. У ім брала ўдзел 2999 асобаў старэйшых за 18 гадоў. Статыстычная памылка 0,6 %.

Варта адзначыць, што даследаванні аўдыторыі «Белсату» мелі характар анкетавання. Дакладныя тэлеметрычныя звесткі не прадстаўленыя.

Для агульнай арыентацыі прапануем азнаёміцца з вынікамі тэлеметрычных даследаванняў аўдыторыі польскіх дзяржаўных тэлеканалаў, якія можна знайсці ў кабельных сетках, або глядзець як наземнае тэлебачанне (TVPINFO).

  • TVPINFO – 3,1 % (ад усёй патэнцыйнай аўдыторыі)
  • TVN24 – 3,5 %
  • TVP Polonia – 0,18 %
  • TVP3 – 0,93 %

Крыніца: тэлеметрычнае даследаванне кампаніі «Nielsen Polska»

«YouTube» і сацсеткі

Наш youtube-канал мае 19,6 млн праглядаў. У нас ёсць польскі, беларускі і ангельскі плэйліст.

На «Facebookʼу» у нас 23 000 падпісчыкаў і іх колькасць стала расце.

У мінулым месяцы 1 546 425 чалавек бачылі нашыя пасты на «Facebookʼу». За лістапад мы сабралі 247 000 лайкаў. 284 000 разоў нашымі навінамі ды артыкуламі падзяліліся. Паказнік па відэа ў «Facebookʼу» за мінулы месяц каля 300 000 праглядаў.

Акрамя таго мы маем расейскую ды польскую версію «Facebookʼу».

Асаблівай папулярнасцю наш кантэнт карыстаецца ў сацсетцы «Однокласники», дзе некаторыя нашыя відэасюжэты сабралі па 700-800 тыс праглядаў.

Наш беларускамоўны профіль на «Twitter’ы» (17 000 падпісчыкаў) за апошні месяц сабраў 367 000 клікаў. Ангельскі профіль на «Twitterʼы» мае 3 900 падпісчыкаў. Польскі – 3000.

Белсат» у кабельных сетках

«Белсат» можна глядзець амаль ва ўсіх кабельных сетках Польшчы і Украіны. Праз забарону ўладаў у беларускіх кабельных сетках «Белсату» няма.

У Польшчы, у асноўным на Падляшшы, жыве даволі шматлікая беларуская меншасць, у якой ёсць доступ да «Белсату» праз кабельнае тэлебачанне. Адмыслова для іх мы робім цыкл праграмаў «Беларусы ў Польшчы».

Высновы

Няма ніякіх сумневаў, што цягам 9 гадоў вяшчання тэлебачанне «Белсат» стаў цэнтрам абʼяднання творцаў і журналістаў.

Лепшым прыкладам укладу ў беларускую культуру была пастаноўка ў гэтым годзе, на сцэне Падляскай Оперы культавага музычнага спектакля «Народны Альбом». «Белсат» мае ўсё большы ўплыў на будаўніцтва грамадзянскай супольнасці і актыўна супрацьдзейнічае расейскай прапагандзе.