Мiсiя «Белсату»

 

Тэлебачанне «Белсат» імкнецца даць беларусам доступ:

  • да незалежнай інфармацыі;
  • да дакладных звестак пра гісторыю іх краіны;
  • да поўнай інфармацыі пра міжнароднае атачэнне Беларусі,
  • да цікавых культурніцкіх і забаўляльных праграмаў на іх роднай мове.

Тэлеканал спрыяе навядзенню мастоў паміж Еўропаю і Беларуссю ды падтрымлівае працэс дэмакратызацыі гэтай краіны.

Істотна, што адной з мэтаў «Белсату» ўжо ўдалося дасягнуць. Калі тэлебачанне пачынала сваю працу, то было адзіным тэлеканалам у свеце, які трансляваў свае праграмы па-беларуску. Пад уплывам «Белсату» ды іншых замежных медыяў, якія працуюць на беларускай мове, – гэта пераважна замежныя радыёстанцыі – паступова павялічваецца ўдзел беларускай мовы ў праграмах беларускага дзяржаўнага радыё і тэлебачання.