Міхал Залескі

Эксперт у праграме «Асабісты капітал»

Я нарадзіўся 6 студзеня 1956 года ў сям’і аграномаў Антона і Вольгі Залескіх у Бяльмонтах, што каля Браслава. Пасля заканчэння школы займаўся навукаю і самаадукацыяй. З 1972 да 2002 года працаваў у розных НДІ на пасадах ад лабаранта да дырэктара. З 2002 года і пакуль не выйшаў на пенсію ў 2016-м – выкладаў у БДУ. Аднойчы ажаніўся. Маем з жонкаю пяцёра дзяцей і чацвёра ўнукаў.