Марыя Арцыбашава

Журналістка «Белсату»

Нарадзілася ў Менску 14 траўня 1988г., вучылася у БДПУ імя М. Танка, спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура. Журналістыка”.

З дзяцінства марыла дапамагаць цэламу свету, але не ведала, якім чынам. А вось ужо патрапіўшы ва ўніверсітэт, зразумела, што акурат сумленная журналістыка – ёсць добрая магчымасць ажыццявіць дзіцячую мару. Людзей шмат, праблемаў таксама, і калі іх выкрыццё невыгоднае нашай дзяржаве, застаецца спадзявацца толькі на незалежныя СМІ.

“Белсат” – адзіны незалежны тэлеканал на прасторы нашай краіны, быць журналістам на ім і кожны дзень выкрываць праўду – гонар для мяне.