Марына Вашкевіч

Аўтарка і вядучая «Агляду падзеяў культуры».

З адукацыі – адмысловец у галіне медыя-маркетынга і Public Relations (Варшаўскі універсітэт). З заняткаў па рэкламе вынесла, што з мінуса заўсёды можна зрабіць плюс, а недахопы – ператварыць у перавагі. Лічу, што ў інфармацыйным полі, як і ў жыцці, варта заўважаць прыгожае і не стамляцца дзівіцца цудам гэтага свету – створаным прыродаю, чалавекам альбо нават абставінамі.

Захапленне – падарожжы, без якіх не ўяўляю жыцця. Люблю шмат якія буйныя гарады, аднак найбліжэйшы для сэрца – родны Менск.

Слабасць – жывёлы. Магу гадзінамі назіраць за імі на прыродзе, а дома пешчу гарэзлівую котку Плюшу.

Ну а «пасія» – афрыканскія танцы. Яны даюць тую пазітыўную энергію,якою заўжды імкнуся падзяліцца з гледачом.