Лявон Вольскі

Вядоўца перадачы «Назад у будучыню» – гумарыстычна-іранічнага, а часам сатырычнага праекта, прысвечанага гістарычнай тэматыцы.

Клавішнік, гітарыст, вакаліст, аўтар музыкі і тэкстаў, аранжыроўшчык, паэт і мастак.

Нарадзіўся ў 1965 годзе ў Менску. У 1984-м скончыў Менскае мастацкае вучылішча. Падчас вучобы стаў адным з заснавальнікаў гурту «Мроя» (1982), пасля ператворанага ў «NRM» (1994).

Выступае ў прэсе як паэт, празаік, журналіст. У 1990-х працаваў вядоўцам аўтарскай праграмы «Квадракола» на радыёстанцыях «Беларуская маладзёжная» і «101.2».