Лола Бурыева

Рэдактарка расейскамоўнай старонкі belsat.eu.

На «Белсаце» – з 2008 года. Каардынавала запіс і рабіла матэрыялы для ток-шоу «Форум». Працавала як аўтарка сюжэтаў ды рэпартажаў для праграмаў «Маю права» і «Рэпартэр». З 2014-га – у варшаўскім аддзеле навінаў як журналістка, вядоўца праграмы «Свет», рэдактарка выдання навінаў замежжа і «Студыі “Белсат”».

З 2018-га – Рэдактарка расейскамоўнай старонкі belsat.eu.

Маю журналісцкую і мастацкую адукацыі, удзельніца Асацыяцыі школаў палітычных даследаванняў Рады Еўропы (ASPS), сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў.

У жыцці стараюся прытрымлівацца і цікаўлюся рознымі аспектамі здаровага ладу жыцця, вельмі люблю гатаваць. Стараюся атачаць сябе людзьмі, для якіх ліберальныя каштоўнасці, фемінізм, талерантнасць, экалагічнае мысленне – штодзённасць і спосаб зрабіць будучыню не толькі Беларусі, але і ўсяго свету лепшаю.