Вядучы інфармацыйных праграм «Аб’ектыў» і «Рэпарцёр», аўтар і вядоўца праграмы «Dэвайс» і «Ўэб-браўзэр»
Я нарадзіўся ў 1985 годзе ў Гомелі. Паводле першай адукацыі тэхнік-электронік, працаваў на флагмане айчыннай прамысловасці – заводзе «Гомсельмаш».
Пераехаў у Польшчу, дзе атрымаў дыплом юрыста. Менавіта ў гэты час я трапіў на радыё «Рацыя», вёў эфір і аўтарскія праекты, збольшага пра тэхналогіі ды забавы.
На «Белсаце» з самага першага выпуску вяду праграму «Рэпарцёр». З 2012 года – журналіст рэдакцыі «Аб’ектыва».
Люблю родных, вандроўкі і аўдыякнігі.
Цікаўлюся сучаснымі тэхналогіямі і добрай музыкай.