Ірына Арахоўская

Журналістка «Белсату»

Мая прафесійная зацікаўленасць – рэпартажная фатаграфія і відэаздымка.

Нарадзілася ў Менску ў 1992 годзе. Пачынала дарослы шлях з працы цырульніцаю ў салоне прыгажосці.

З 2012 года супрацоўнічаю з беларускімі і замежнымі медыямі.

Удзельнічала ў міжнародных фестывалях, двойчы брала ўзнагароду ў конкурсе «Вольнае слова». Асвятляла падзеі ва Украіне падчас Майдану ў 2013 годзе.

Правы чалавека – правы маральных паводзінаў, на якія абапіраюся ў прафесійнай дзейнасці і штодзённасці. Шчаслівая, калі вакол шчаслівыя.