Глеб Лабадзенка

Вядоўца ток-шоу «Кожны з нас» і праграмы «Мова нанова».

Нарадзіўся ў 1986 годзе ў Менску. Скончыў Коласаўскі ліцэй, журфак БДУ. Журналістыкаю займаюся з 2000 года. Працаваў у газетах і на радыё, на «Белсаце» – з 2014 года.

Захапляюся падарожжамі па Беларусі, айчыннаю гісторыяй, архітэктураю, мастацтвам. Займаюся выданнем кніг, праводжу экскурсіі. У справах беларускай мовы і культуры стараюся дзе можна не праходзіць міма – не праходзіць.