Ганна Галёта

Журналістка, рэжысёрка

Нарадзілася 4 студзеня 1991 года ў Берасці. Скончыла Інстытут журналістыкі БДУ. Другую вышэйшую адукацыю атрымліваю ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (спецыяльнасць – «рэжысура відэафільму»).

На «Белсаце» працую з жніўня 2016 года.

Карэспандэнтка праграмаў «Людскія справы», «Лета ў “Аб’ектыве”», «Беларускі свет». Рэжысёрка рэпартажаў «Мэта – схуднець да лета», «Дзеці Божыя», «Непершабытныя людзі», «Цацкі выратавання» з цыклу «Без рэтушы».

Жыву сваёй прафесіяй, перавагу аддаю сацыяльным тэмам і веру, што дабро пераможа зло!