Ганна Аземша

Журналістка «Белсату»

Нарадзілася ў Глыбокім у 1992 годзе. Калі мне было 3 гады, мы з бацькамі пераехалі ў Менск. Скончыла 51-ю школу, цяпер гэта 29-я гімназія. Паступіла ў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт на праграму «Медыі і камунікацыя» па спецыяльнасці «масавыя камунікацыі і журналістыка». Адным з выкладчыкаў у нас быў вядоўца «Белсату» Эдуард Мельнікаў, ён мяне і запрасіў паспрабаваць сілы на практыцы. І панеслася…

Збольшага працавала на сацыяльныя праграмы, разам з калегамі зрабілі два сезоны гістарычнага цыклу «Сведкі», дзе я была выканаўчаю прадзюсаркай і асістэнткаю рэжысёра. З аператарамі рабілі стрымы, за якія нас неаднаразова судзілі.

Вельмі люблю сваю працу і нашых гледачоў. Пабачымся ў эфіры!