Эдуард Мельнікаў

Вядоўца ток-шоу «Рапарт»

Вядоўца ток-шоу «Рапарт», раней – «Форуму».

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «журналістыка». Прайшоў шлях ад малодшага рэдактара да намесніка галоўнага дырэктара праграмаў Беларускага тэлебачання.

Цягам двух гадоў быў намеснікам старшыні Дзяржкамітэту РБ па тэлебачанні і радыёвяшчанні.

Правадзейны чалец Еўразійскай акадэміі тэлебачання і радыё (Масква), прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту (Вільня).

Прадзюсар дакументальных тэлепраграмаў і фільмаў. Аўтар некалькіх кніг і шматлікіх артыкулаў, дакументальных фільмаў і рэпартажаў.