Аліна Коўшык

Аўтарка і вядоўца міжнароднай праграмы «ПраСвет»

Аўтарка і вядоўца міжнароднай праграмы «ПраСвет». Раней знаёміла гледачоў з навінамі ў «Аб’ектыве» і «Студыі “Белсат”». У праграме «54 %» паказвала свет вачыма жанчын. Аўтарка ідэі першага кулінарнага шоу на «Белсаце» «Я не буду гэтага есці». Веру, што без мінулага – няма сучаснасці. Галоўнае – спазнаваць свет і не пераставаць здзіўляцца, знаходзіць час на пачуцці ды радасць. Энергію чэрпаю ў руху: бегаю, ганяю ў футбол з сынам, кручу педалі. У жыцці – аптымістка, шчаслівая жонка, маці і аўтарка кулінарнага блогу «1000 і 1 коўшык». Нарадзілася ў Горадні і бязмежна закаханая ў гэты горад. Няма нічога лепшага за сняданак на мурах Старога замку. Калі не верыце, то паспрабуйце самі!