Алесь Залеўскі

Журналіст, вядоўца, прадзюсар

Нарадзіўся ў мястэчку Абухава, што за 10 км ад Горадні.

У прафесіі – з 16 гадоў. Першая праца – незалежная газета Гарадзеншчыны «Биржа информации» (закрытая ўладамі перад рэферэндумам 2004 года).

Адзін з заснавальнікаў інтэрнэт-радыё і онлайн-газеты «Твой стыль» (цяпер hrodna.life).

На «Белсаце» – з пачатку. Быў у камандзе тых, хто ствараў newsroom у Варшаве, першыя жывыя эфіры навінаў і публіцыстыкі («Тыдзень у “Аб’ектыве”»). З 2013-га рабіў у Менску цыкл «Рэпартаж Залеўскага», які ў 2014-м перарос у праграму «Людскія справы», дзе быў аўтарам і вядоўцам.

Лаўрэат прэміі «Вольнае слова» ў жанры «расследаванне», пераможца ў намінацыях «Белсату» «Рэпартаж года», «Праграма года», «Асоба года».

Адукацыя: магістр палітычных навук Collegium Civitas (Варшава) і 4 курсы філфаку БДУ (Менск).

Па-за «Белсатам» – каардынатар кампаніі «Спыніць разбурэнне Горадні» (2007–2008), вядоўца шоу «Мова ці кава» (2013–2014), аўтар і прадзюсар музычных кліпаў, сацыяльных ролікаў, цыклу рэпартажаў «Беларускі клімат» (TVP Kultura, 2018).

Сямейны, двое дзетак.