Аляксей Дзікавіцкі

Намеснік дырэктара «Белсату»

Нарадзіўся ў Пінску ў 1973 годзе. З адукацыі – эканаміст.

У незалежнай журналістыцы – з сярэдзіны 1990-х, пісаў для асноўных незалежных выданняў краіны. З 1997-га працаваў на радыё «Свабода»: карэспандэнтам па Берасцейшчыне, потым – у Польшчы. У 2007-м прыняў прапанову стварыць рэдакцыю інфармацыйных праграмаў на «Белсаце», бо гэта ўнікальная магчымасць расказваць пра тое, што насамрэч адбываецца ў краіне. Акрамя таго, гэта шанец сфармаваць новае пакаленне тэлежурналістаў, якія ведаюць, як рабіць незалежнае і аб’ектыўнае тэлебачанне. Я перакананы, што беларусы змогуць зрабіць правільны для іх асабіста і адпаведны нацыянальным інтарэсам краіны палітычны выбар, толькі калі будуць мець неабмежаваны доступ да інфармацыі. З лютага 2018 года – намеснік дырэктара.