Алесь Баразенка

Карэспандэнт «Белсату», ад пачатку Майдану стала асвятляе падзеі ва Украіне.

Нарадзіўся 9 траўня 1988 году ў Пінску. У 2006-м скончыў сярэднюю школу ды паступіў на Факультэт міжнародных стасункаў БДУ. Спецыяльнасць – культуралогія (германістыка і нямецкая мова). Але напрыканцы першага курсу быў адлічаны пасля затрымання на адным з флэш-мобащ і трох содняў арышту. Пазней навучаўся ў Польшчы.

Напрыканцы 2008 года асуджаны ў «справе 14-ці» і пакараны годам «хатняй хіміі». Пасля вызвалення стаў супрацоўнічаць з «Белсатам»: спачатку карэспандэнтам ў Пінску, пасля пераехаў у Менск.