Агнешка Рамашэўская-Гузы

Аўтарка ідэі стварэння і дырэктарка «Белсату» – першага і пакуль што адзінага незалежнага тэлебачання для беларусаў.

Агнешка Рамашэўская-Гузы нарадзілася 15 студзеня 1962 года ў Варшаве. Польская журналістка, вядомая супрацаю з друкаванымі СМІ і тэлебачаннем.

Падчас навучання ў Варшаўскім універсітэце ў перыяд Салідарнасці (1980—1981) была прэс-сакратаром Агульнапольскага заснавальніцкага камітэту Незалежнай асацыяцыі студэнтаў (OgólnopolskiKomitetZałożycielskiNiezależnegoZrzeszeniaStudentów), пасля – чальцом Агульнапольскай рэвізійнай камісіі Незалежнай асацыяцыі студэнтаў (KrajowaKomisjaRewizyjnaNiezależnegoZrzeszeniaStudentów). Пасля ўвядзення ваеннага становішча інтэрнаваная. Да 1989 года супрацоўнічала з апазіцыйнымі структурамі, між іншым з рухам «Свабода і мір» (WolnośćiPokój). У 1987 годзе скончыла Інстытут гісторыі Варшаўскага ўніверсітэту.

Падчас вучобы ў аспірантуры ў Злучаных Штатах праходзіла стажыроўкі ў прэстыжных выданнях «TheWashingtonTimes», «TheWashingtonPost» і ў тыднёвіку «TheNewRepublic».

З 1992 года звязаная з Польскім тэлебачаннем (TVP). Доўгі час кіравала працаю рэпарцёраў, займала пасаду намесніка кіраўніка галоўнай інфармацыйнай праграмы «Навіны» («Wiadomości»), была рэпарцёрам і выпускаючым рэдактарам «Навінаў», міжнародным карэспандэнтам і рэпарцёрам. Выконвала абавязкі дырэктара тэлеканалу «Палонія» («Polonia»), які ўваходзіць у структуру TVP, і дырэктара рэдакцыі TVP у Беластоку.

Належыць да Асацыяцыі польскіх журналістаў, была  віцэ-старшынёй арганізацыі.

Ад жніўня 2013 году Агнешка Рамашэўская-Гузы ўваходзіць у склад Кіроўнага камітэту Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (European Federation of Journalists Steering Committee).