На геральдычны знак у Шклове дадалі надпіс і па-беларуску


Пасля абвінавачванняў чыноўнікаў у непавазе да роднай мовы, геральдычны знак Шклову займеў і беларускую мову.

Пра з’яўленне адпаведнага надпісу паведамляе «Радыё Свабода».

На старой шыльдзе, якая таямніча знікла, назва гораду была напісаная толькі па-расейску. Гэта выклікала крытыку рупліўцаў беларускай мовы.

Знікненне шыльды галоўны архітэктар Шклоўскага раёну звязаў з вандаламі. Але жыхар Шклову, намеснік партыі БНФ Рыгор Кастусёў лічыць, што шклоўскія чыноўнікі наўмысна прыдумалі вандалаў, каб не прызнаваць сваёй памылкі ў напісанні на шыльдзе назвы гораду толькі на расейскай мове.

Крытыку выклікаў і год заснавання гораду, які на нанеслі на шыльду. А гэта 1535 год – менавіта тады Шклоў быў захоплены і спалены Васілём Шуйскім. Паводле ж краязнаўцы Аляксандра Грудзіна, вядомыя і ранейшыя згадкі гораду: у 1520 годзе яго апісаў аўстрыйскі дыпламат Сыгізмунд фон Гербэршьэйн.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў