У Данецкай вобласці затрымалі «КамАЗ» з вялікай колькасцю патронаў і кадравым вайскоўцам РФ


Украінскія памежнікі на кантрольным пункце «Бярозавае» ў Данецкай вобласці затрымалі «КамАЗ» з боепрыпасамі.

У цяжкавіку, які заехаў на кантрольны пост з тэрыторыі часова непадкантрольнай Украіне, былі два чалавекі ў вайсковай форме, падае unian.ua са спасылкай на Дзяржаўную памежную службу Украіны.

«Затрымаўшы машыну, памежнікі папярэдне высветлілі, што адзін з мужчынаў – кадравы вайсковец Узброеных сілаў РФ у званні маёра, а другі належыць да незаконнага ўзброенага фармавання. У «КамАЗе» праваахоўнікі выявілі скрыні з вялікай колькасцю патронаў рознага калібру», – гаворыцца ў паведамленні ўкраінскіх памежнікаў.

Цяпер на месца прыбылі працаўнікі Службы бяспекі Украіны, Міністэрства ўнутраных справаў і іншых структур дзеля высвятлення ўсіх абставінаў.

МЯ, паводле unian.ua

Стужка навінаў