На Камсамольскім возеры ў Менску «Freaky Summer Party 2015» у чарговы раз пацвердзіў статус найлепшага гарадскога арт-пікніка.
Шматлікіх гасцей імпрэзы чакала разнастайная музыка, фуд-корты, летнія забавы, адукацыйная і дзіцячая пляцоўкі ды яшчэ мноства іншых радасцяў. Вялікая колькасць яскравых барваў, якія пераліваліся ў руху, ды неўтаймаванасць маладых стваралі выдатную атмасферу для цікавага адпачынку.
МЯ, belsat.eu