Як было і як цяпер: аголеныя дзяўчаты замест савецкіх помнікаў


Пастаменты на Зялёным мосце ў Вільні, дзе яшчэ нядаўна былі савецкія скульптуры, занялі аголеныя дзяўчаты дзеля фотасесіі.

Фотаздымкі апублікаваў у сацыяльных сетках літоўскі фатограф Габрыелюс Хітэрэр. «Вось такую карціну я пабачыў а 5 раніцы», – піша Хітэрэр.

Некалькі дзён таму з Зялёнага моста знялі старыя савецкія скульптуры жаўнераў, калгаснікаў, рабочых і студэнтаў. Усталявалі іх у 1952 годзе. Акрамя таго, гэтыя скульптуры, на думку некаторых літоўцаў, з’яўляюцца часткаю камуністычнай прапаганды і абражаюць памяць тых, хто змагаўся супраць савецкай акупацыі.

МЛ, belsat.eu

Фота Габрыелюс Хітэрэр

Стужка навінаў