У Менску найбольш ахвотна падпісваюцца за кандыдатуры Караткевіч і Лукашэнкі. Фотарэпартаж


Стартаваў чарговы этап выбарчай кампаніі – збор подпісаў у падтрыманне грамадзянаў, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі на прэзідэнцтва ў Беларусі.

Падпісвацца ў падтрыманне прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта маюць права асобы, якія валодаюць выбарчым правам, – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якім споўнілася 18 гадоў. Пры гэтым адзін чалавек можа падпісацца за некалькіх патэнцыйных кандыдатаў.

Збор подпісаў выбарнікаў можа праводзіцца ў форме пікетавання. Атрымліваць дазвол на арганізацыю пікету не патрабуецца, калі ён праводзіцца ў месцах, дазволеных мясцовымі ўладамі. На праспекце Незалежнасці ў Менску сёння збіралі подпісы за некалькіх кандыдатаў, але найбольш ахвотна людзі падпісваліся за прадстаўніцу кааліцыі «Народны рэферэндум» Таццяну Караткевіч, а таксама за дзейнага кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку.

Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты працягнецца па 21 жніўня ўключна. Для рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты ініцыятыўным групам трэба сабраць не менш як 100 тысяч подпісаў.

Пятыя выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны на 11 кастрычніка.

МЯ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў