У вёсцы Сцяг Працы на Гомельшчыне ўсталявалі помнік Міхаілу Жызнеўскаму


Актывісты за ўласныя грошы вырабілі, прывезлі і ўсталявалі надмагільны помнік Міхаілу Жызнеўскаму.

«Помнік народны – яго вырабіў народ! Грошы ахвяравалі прадпрымальнікі, рабочыя, пенсіянеры з Беларусі, ЗША, Аўстраліі і з іншых краінаў. Неабыякавыя людзі якія часам ахвяравалі апошняе. Таксама маці Міхася з татам далі пэўную суму на выраб помніка, якой нам не хапала. Так, ад кожнага патроху і атрымаўся помнік. І гэта тычылася не толькі сродкаў: напрыклад, вялізны прычэп, каб прывезці помнік у Гомель, пазычыў Алег Шабетнік з Рэчыцы. Транспартам дапамог Мікалай Ісачанка з Гомля», – распавядае каардынатарка збору сродкаў у Менску, Вольга Мікалайчык.

Распавядаючы пра ідэю сваёй працы аўтар помніка Аляксандр Шатэрнік кажа, што помні нагадвае адчыненую кнігу – кнігу жыцця Міхаіла.

«Камень «Аўрора», з якога зробленая адна палова помніка, і мемарыяльная пліта, зараджаўся глыбока пад зямлёй, сярод вогненнай лавы і вялікага ціску адбывалася яго «нараджэнне» і фармавалася моц. Менавіта колер – чырвона-чорны агонь – сімвалізуе не толькі Міхася як чалавека, але і сам Майдан! Змаганне сярод агню і дыму нарадзіла Свабоду, за якую загінуў Міхаіл! Міхаіл загінуў фізічна, але нарадзіўся як герой, прыклад для тых, хто любіць свабоду і змагаецца за яе», – распавядае Аляксандр Шатэрнік.

Афіцыйнае адкрыццё помніка чакаецца на наступным тыдні.

belsat.eu

Стужка навінаў