Дзень Рэспублікі ў Менску: НКУС, піва і яблыневыя стужкі


Карэспандэнт Belsat.eu прайшоўся па менскіх вуліцах, каб пабачыць, як беларусы святкуюць 3 ліпеня.

На плошчы Свабоды зладзілі тэатралізаваны выступ з людзьмі ў форме НКУС. Некаторыя кавярні запрашалі наведнікаў на піва з дапамогай яблыневых стужак.

Увогуле ж абавязковы атрыбут такіх гулянняў – жанчыны ў нацыянальных касцюмах і намёты з ежай і напоямі. А таксама святочная праграма, якая, дарэчы, прыйшлася да спадобы моладзі, якая прыскоквала і танчыла.

Стужка навінаў