Прадавачка з салону сувязі: «Пуцін – гэта модна»


У Горадні прадаюць чахол на iPhone 4 з выявай расейскага лідара.

Мода на Уладзіміра Уладзіміравіча, накручаная расейскімі СМІ, падобна, не стаіць на месцы. Калі кашулькамі з выявай Пуціна ўжо асабліва нікога не здзівіш, то «прэзідэнцкія» чахлы для iPhone, прынамсі ў Беларусі, гэта нешта новенькае.

Маладая прадавачка з «Салону сувязі» каля аўтавакзала кажа, што засталася толькі адна мадыфікацыя (на фота вышэй):

«Разбіраюць хутка, раней быў яшчэ Пуцін з сабачкамі, зараз толькі гэты застаўся… Гэта ж модна зараз!»

На пытанне ці ёсць такія ж, але з выявамі іншых прэзідэнтаў, пасміхаецца:

«Не, няма… З нашым прэзідэнтам, думаю, не бралі б».

Кошт «патрыятычнага» сіліконавага гаджэта ўсяго 80 тысячаў рублёў, вытворца, зразумела, Кітай. «Салон сувязі» – гэта сетка крамаў мабільных аксесуараў з філіяламі па ўсёй Горадні.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў