Па Віцебску на Дзень гораду правялі «палонных немцаў»


Тэатралізаванае шэсце адбылося з удзелам вікінгаў, рыцараў, гусараў, амерыканскіх футбалістаў, палонных немцаў ды Аляксандра Неўскага, які не мае дачынення да Віцебску.

На сайце «Народныя навіны Віцебеску» апублікаваны фотарэпартаж Сяргея Серабро. «Касцюміраванае шэсце ўзначалілі тры вершнікі ў вобразе Вялікага князя Літоўскага і Віцебскага Альгерда, што пабудаваў гарадскія замкі, легендарную заснавальніцу гораду Кіеўскую княгіню Вольгу ды князя Наўгародскага Аляксандра Неўскага, уся заслуга якога перад Віцебскам у тым, што ён паводле нейкага летапісу забраў адсюль свайго сына», – піша журналіст.

МЛ, паводле news.vitebsk.cc

Стужка навінаў