У Курапатах усталявалі шыльду ў памяць расстраляных жыхароў краінаў Балтыі


У мемарыяле Курапаты на адным з крыжоў усталявалі шыльду ў памяць закатаваных у гэтым месцы прадстаўнікоў Літвы, Латвіі і Эстоніі. Акцыя была прымеркаваная да 75-годздзя пачатку акупацыі балтыйскіх краінаў Савецкім Саюзам.

У жалобнай цырымоніі ўзялі ўдзел амбасадары Латвіі і Эстоніі Міхаілс Папкоўс і Майт Мартынсан, а таксама аташэ па культуры Літоўскай амбасады Крыстына Паконіце.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў