Пажар у адным з віцебскіх дамоў састарэлых: згарэлі два мужчыны


Здарэнне адбылося 9 чэрвеня позна ўвечары ў адным з жылых пакояў на другім паверсе будынку.

Папярэдняя прычына загарання – неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Ратавальнікі эвакуявалі 47 асобаў, якія не пацярпелі.

Аднак не абышлося без ахвяраў. Паводле прэс-службы МНС на другім паверсе знайшлі целы двух загінулых мужчынаў, інвалідаў 1937 і 1918 гадоў нараджэння.

Следчыя апыталі відавочцаў, медперсанал і працаўнікоў дому-інтэрнату для састарэлых. Цяпер адпаведныя органы правядуць пажарна-тэхнічную і судова-медычную экспертызу.

 ДР, belsat.eu

Стужка навінаў