«Каранацыя» адзінай у Беларусі дзеючай лютэранскай кірхі чакаецца неўзабаве


З неагатычнага храму ў Горадні ўжо знялі стары купал, а крыж знаходзіцца ў дарозе. Замена купалоў на ўнікальным будынку – кульмінацыйны момант вяртання кірхі да свайго гістарычнага выгляду.

Справа ў тым, што «прыплюснуты», зусім не гатычны дах вежы – савецкая спадчына, сапраўдны ж выцягнуты шпіль пакуль можна ўбачыць толькі на старых паштоўках.

Усталяванне новага 16-метровага шпіля, а таксама крыжа над ім, бліжэйшым часам мае стаць апошнім акордам рэканструкцыі храма, распачатай на хвалі фестывалю нацыянальных культур у 2014-м годзе.

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

«Для поўнага вяртання да гістарычнага выгляду нам патрэбен яшчэ гадзіннік на вежу, – распавядае пастар кірхі Ўладзімір Татарнікаў, – але пакуль пра гэта нават не думаем: са шпілем бы даць раду. Арган, напрыклад, мы прывезлі з Нямеччыны, ён стаяў там у іншай кірсе. Можна было б падумаць пра такі варыянт і з гадзіннікам, але ёсць цяжкасці з перавозкай і афармленнем на мяжы… Будзем спрабаваць!»

Гарадзенская кірха – бадай што адзіны напамін пра моцную некалі нямецкую грамаду ў каралеўскім горадзе. На закаце Рэчы Паспалітай, у 1793 годзе, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі перадаў нямецкім рабочым-лютэранам будынак карчмы, з якога тыя неўзабаве зрабілі храм. Гатычныя рысы будынак набыў ужо на пачатку ХХ стагоддзя.

Лёс не быў літасцівым да кірхі. Падчас апошняй вайны яе вежу выкарыстоўвалі як добрую стралковую пазіцыю, каляровыя вітражы з-большага не захаваліся, а арган ужо ў мірны час разабралі і вывезлі ў невядомым напрамку. За савецкім часам тут быў архіў, а могілкі побач разраўнялі бульдозерам і пабудавалі зверху… дзіцячы садок.

Лютэранская грамада адрадзілася толькі ў незалежнай Беларусі, у 1993 годзе вярнула сабе храм і пачала зацяжн працэс рэканструкцыі. Зараз у кірсе акрамя рэгулярных службаў, ладзяцца арганныя канцэрты ды іншыя культурныя мерапрыемствы свецкага характару.

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

АК, belsat.eu

Стужка навінаў