Назвалі пераможцу літаратурнай прэміі Гедройца


Галоўную ўзнагароду прэстыжнай літаратурнай прэміі прызналі Віктару Казько.

За ўзнагароду спаборнічалі шэсць кніг, якія ўвайшлі ў кароткі спіс літаратурнай прэміі. Сярод намінантаў:

1. Таццяна Барысік, «Жанчына і леапард» (Менск, «Кнігазбор»)

2. Альгерд Бахарэвіч, «Дзеці Аліндаркі» (Менск, «Галіяфы»)

3. Антон Францішак Брыль, «Ян Ялмужна» (Менск, «Кнігазбор»)

4. Андрэй Гуцаў, «Кніга зданяў» (Менск, «Кнігазбор»)

5. Сяргей Дубавец, «Сіні карабель у блакітным моры плыве» (Менск, «Каўчэг»)

6. Віктар Казько «Час збіраць косці» (Менск, «Кнігазбор»)

Канкурсант, якому журы прысудзіла першае месца, атрымае чэк ад «Idea Bank» – партнёра прэміі. За другое месца арганізатары конкурсу абяцаюць пераклад творы на польскую мову або стыпендыю ў Доме творчасці пісьменнікаў у шведскім горадзе Вісбю (Visby). Уладальнік трэцяга месца атрымае стыпендыю на творчую паездку ў латвійскі Вентспілс (Ventspils), падае БелаПАН.

Сёлета на конкурс даслалі 63 літаратурныя працы, з якіх чальцы журы адабралі 42 творы, якія ўвайшлі ў поўны спіс прэміі.

У гэтым годзе ў склад журы ўвайшлі філосафы Уладзімір Арлоў і Ігар Бабкоў, перакладчыцы Малгажата Бухалік і Ганна Янкута, літаратуразнаўцы Ганна Кісліцына і Ціхан Чарнякевіч, літаратар і мастак Адам Глобус, празаік Андрэй Федарэнка.

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца была заснаваная 28 снежні 2011-га. Яна прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянце) летась на беларускай мове ў жанрах мастацкай прозы і эсэістыкі. Заснавальнікамі выступілі амбасада Рэспублікі Польшча ў Беларусі, Польскі інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў.

У 2012 годзе пераможцам прэміі стаў Павел Касцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту», у 2013 м – Уладзімір Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», у 2014 м – Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка Тры гісторыі».

МЯ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў