У Баранавічах мужчына ў каструлі «варыў» боепрыпасы – адбыўся выбух


Каля поўдня 20 лютага ў дзяжурную частку Баранавіцкага гарадскога аддзелу міліцыі паступіла паведамленне аб тым, што ў доме на вуліцы Трактарнай прагучаў выбух.

На месца здарэння прыбылі ўсе спецслужбы, уключна з сапёрамі, паведамляе intex-press.by.

Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай выбуху сталі патроны, якія 30-гадовы сын гаспадыні дому «варыў» у каструлі на пліце. Мужчыну з траўмамі і апёкамі хуткая даставіла ў шпіталь. Асколкам пашкодзіла кухоннае акно.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

МЯ, паводле intex-press.by

Стужка навінаў