Саудаўская Аравія пад снегам. Імам забараняе ляпіць снегавікоў


На Аравійскім паўвостраве трапічны клімат, таму такую пагодную анамалію як снег мясцовыя жыхары называюць «блаславеннем ад Бога».

Завеі і нулявая тэмпература былі адзначаныя ў правінцыі Табук, што ў паўночна-заходняй частцы Саудаўскай Аравіі.

Снегапады таксама прыйшлі ў Сірыю, Ліван, Іярданію, на востраў Крыт і Сантарыні.

Радасць тых, хто спрабуе змагацца з холадам з дапамогай лепкі снегавікоў, азмрочыў саудаўскі імам. Паводле багаслова Мухамеда Салеха, выраб фігур людзей або жывёлаў са снегу супярэчыць нормам ісламу. Таму прапаведнік аб’явіў прадпісанне ствараць са снегу выключна фігуры неадушаўлёных прадметаў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў