«Ветлівыя людзі» Пуціна ў Менску (фотафакт)


На чыгуначным вакзале ў Менску заўважаныя некалькі жаўнераў расейскага войска ў поўным абмундзіраванні.

Жаўнеры не сталі адказваць на пытанні адкуль і куды яны едуць, таксама не хацелі, каб іх фатаграфавалі.

З сабою яны мелі дзве вялікія вайсковыя скрыні, на якіх былі багажныя налепкі з аэрапорту Пулкава (Санкт-Пецярбург). На рэчах таксама была налепка з надпісам «Я проста ветлівы чалавек» у колерах расейскага сцяга. На форме – нашыўкі сухапутных войскаў РФ

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў