Затрыманні падчас раздачы стужак з беларускім арнаментам


У Менску раніцай распачалася акцыя раздачы стужак з беларускім арнаментам у рамках акцыі «Пазнач сябе беларусам», арганізаванай «Арт-Сядзібай». Актывісты планавалі распаўсюдзіць каля 5 тыс метраў стужак.

Падчас акцыі каля Камароўскага рынку затрымалі дырэктара «Арт-Сядзібы» Паўла Белавуса, Франка Вячорку, валанцёрку, імя якой пакуль не высветленае, і фатографа Уладзя Грыдзіна, які фатаграфаў раздачу, падае Радыё «Свабода». Затрыманых павезлі ў Савецкае РУУС Менску.

«Падыйшоў опер з Савецкага РУУС і сказаў: «Прайдзёмце». Я запытаў пра ягоныя дакументы, паказаў свае, але ён сказаў, што мы затрыманыя для высвятлення абставінаў. Пасля чаго нас пагрузілі ў машыну», – распавёў «Белсату» Уладзь Грыдзін. Паводле фатографа, актывістаў трымаюць на калідоры.

Пратрымаўшы актывістаў больш за 2 гадзіны ў пастарунку, іх адпусцілі.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў