Фрыда Кало ажыла на беларускім подыуме


Натхняцца гэтай мексіканскай мастачкай найлепей пад уздзеяннем вялікай колькасці тэкілы. І Наташа Цуран гэта зрабіла на досыць нецвярозы розум – у найлепшым сэнсе гэтага словазлучэння. Ейная калекцыя атрымалася празрыстай і зразумелай для фанатаў Фрыды ды смелай для тых, хто нічога дагэтуль пра яе не ведаў. І калі дазволіце, я не буду ўзгадваць голыя грудзі.

Насуперак трэндам

Пакуль усе іншыя натхняліся беларускім арнаментам ці рабілі праекты, які можна добра прадаць, гэтая дзяўчына не шукала лёгкага шляху. Фрыда – у мастацтве далёка няпростая постаць. Гэта жанчына, якая адкрыла свой твар, а разам з ім пакутлівае каханне, ненароджаных дзяцей і страшныя фізічныя пакуты. Пры гэтым усім яна паказала свайму пакаленню – а пасля і нам – як змагацца і жыць шчыра.

Наташа таксама нам паказала шчыра і без какецтва – беларуская мода можа быць высокай.

Працяг артыкулу чытайце ў аўтарскім праекце «Стыль».

Стужка навінаў