«Прабач мне, танк»: беларусы выбачаюцца перад помнікамі, якія калісьці маглі «абразіць»


Пасля апублікавання гісторыі хлопца, які даў плескача скульптуры гарадавому, карыстальнікі сацыяльных сетак пачалі флэш-моб.

Беларусы апісваюць гісторыі і сітуацыі, у якіх маглі «пакрыўдзіць» помнік.

На «Youtube»-канале МУС Беларусі з’явілася відэа, дзе міліцыя выкрывае «злачынства»: падлетак Арсеній даў плескача помніку гарадавому, чым нібыта пакрыўдзіў скульптуру. Маладзёну давялося прасіць прабачэння і ў помніка, і ў праваахоўнікаў.

Гэта не першая «абраза» манументу. Летась супраць актывіста Вячаслава Касінерава за перформанс з гэтаю статуяй (ён начапіў на шыю гарадавому пятлю) распачалі крымінальную справу. Суд пакараў яго штрафам Br 115.

На той момант начальнік ГУУС Менскага гарвыканкаму Аляксандр Барсукоў пасля сказаў, што Касінераў – хуліган, на якім кляйма няма дзе ставіць, а помнік для ўсіх міліцыянтаў – святое месца. Варта адзначыць, што помнік усяго толькі ўпрыгожвае горад, не мае асаблівага статусу і не ёсць гістарычна-культурніцкаю каштоўнасцю.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў