Што прывяло брытанскага змагара са злачынствамі на Палессе?


Ґлэн Эліс – рэжысёр-дакументаліст з Оксфарду, яму 55 гадоў. На радзіме Ґлэн вядомы сваймі фільмамі, сярод якіх «Пекла ў Ціхім акіяне», «Моц Дэльты» і «Апошняя дыктатура Еўропы» (2016), у якім ёсць фрагмент, прысвечаны «Белсату» (ад 17:13 хвіліны).

Большую частку жыцця рэжысёр праводзіць у зонах канфліктаў і даследуе злачынствы палітыкаў і нафтавых кампаніяў супраць мясцовага насельніцтва. А ў вольны час назірае за птушкамі, якіх адрознівае нават на слых.

Гэтым разам Ґлэн праехаў 2,5 тыс. км, каб пабачыць куліка-марадунку ды іншыя рэдкія віды, якія гняздзяцца на Палессі і якіх нельга пачуць у Вялікай Брытаніі. Ягоныя прыгоды мы знялі ў праграме «Welcome ў Беларусь». Разам з настаўнікам геаграфіі Анатолем Ґлэн выбіраецца на Альманскія балоты, працягласць якіх – 80 км. Захаваліся яны толькі дзякуючы таму, што тут месціўся вайсковы палігон і вяліся сакрэтныя выпрабаванні зброі.

Героя чакае незабыўны шопінг у сельпо і прыгоды на станцыі кальцавання птушак. А яшчэ ён, як сапраўдны джэнтльмен, падараваў букет піонаў вясковай жанчыне. За што? Глядзіце ў праграме «Welcome ў Беларусь» (відэа вышэй).

Спадабалася праграма? Сачыце за намі ў Facebook, ВКонтакте, на Instagram і ў Одноклассниках.

ІА, belsat.eu