Яны верылі ў аднаўленне БНР і дзеля здзяйснення мары ўзялі ў рукі зброю. Гэта была трагічная праўда тысячаў беларускіх патрыётаў. І гэта сталася трагічнаю старонкаю гісторыі Беларусі, пра якую аж да сёння маўчаць школьныя падручнікі, якая схаваная ад навукоўцаў у шчыльна замкнёных архівах КГБ, якую перадусім на падставе вусных успамінаў відавочцаў і публікацыяў у беларускай эмігранцкай прэсе даследуюць адзінкі незалежных гісторыкаў. Гэтая стужка – спроба наблізіцца да праўды беларускіх лясных братоў. Фільм здымалі ў мясцінах, у якіх дзеялі партызаны антысавецкай збройнай групы «Чорны кот».
Экспертка – кандыдат гістарычных навук Ніна Стужынская.