Рыбалка ў Беларусі: якая рыба шкодная?


Рыбка ў рацэ, шчасце ў руцэ. Для многіх жыхароў нашай блакітнавокай гэта тое самае! Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, і мы пагаворым пра тых, хто здабывае шчупакоў і акунёў не толькі ў краме «Акіян». А таксама даведаемся – якую рыбу карысна есці беларусам, а якая можа толькі нашкодзіць здароўю. Тэма праграмы – «Беларусы на кручку, або Няўлоўны кайф!».

Госць у студыі – прафесійны рыбак, бізнесовец Яўген Канарскі.

  • Якую рыбу есці карысна, а якая можа зашкодзіць?
  • Як зрабіць рыбалку не толькі сваім хобі, але яшчэ і зарабляць на гэтым?
  • Што адрознівае прафесійную рыбалку ад аматарскай? Дзе ў Беларусі самыя рыбныя месцы?
  • Дзе цікавей вудзіць у Амерыцы ці ў Беларусі?
  • Колькі каштуе добры спінінг?

Таксама ў выданні:

  • Рэпартаж з фарэльнага турніру, рыбалоўных спаборніцтваў!
  • «Прыват» трапіў на тэрыторыі беларускага рыбгасу і паназіраў за яго дзейнасцю.
  • А таксама – нягледзячы на ўсе стэрэатыпы! – сапраўдная рыбачка-блогерка ў нашай праграме!

А вы рыбалоў ці рыбаед? Што прывабнага, на ваш погляд, у рыбалцы, а што адштурхоўвае – дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.