Псіхіятр пра абразлівую рыторыку Лукашэнкі: «Ён без гэтага не можа. Так ён тлумачыць сэнс свайго існавання»


Словы «нахіліць», «адвярнуць галаву», «прымусіць» беларусам нярэдка даводзіцца чуць з вуснаў кіраўніка дзяржавы. Карэспандэнт «Белстау» ў Бруселі Алесь Сіліч паразмаўляў з псіхіятрам Сяргеем Трыфанавым пра тое, чаму Лукашэнка часта дазваляе сабе выказваецца ў такім стылі.

На думку Сяргей Трыфанава, у слоўнікавым запасе Лукашэнкі вельмі мала разумных словаў.

«Раней шмат казалі пра тое, што ў Лукашэнкі мазаічная псіхапатыя ды іншыя псіхічныя адхіленні. Цяпер народ пачынае заўважаць, што з прэзідэнтам нешта не тое. Іншы б чалавек ад сораму праваліўся, калі б пачулі другія людзі, а Лукашэнку нічога».

Доктар кажа, што Лукашэнка выкарыстоўвае словазлучэнне «адрываць галовы», бо гэта гучыць проста і па-народнаму.

«Ён гэта вывучыў адным з першых выразаў у жыцці і ў яго адсутнічае пачуццё сораму. Ён не думае, што пра яго падумаюць».

Лукашэнка пераносіць сваю манеру думак і дзеянняў на іншых людзей, мяркуе Сяргей Трыфанаў.

Беларусы прызвычаіліся падпарадкоўвацца да любой улады, таму, на думку доктара, яны не заўважаюць абразлівай рыторыкі і не абураюцца.

«Але да людзей пачынае даходзіць, што дзеянні ўлады не вельмі разумныя», – кажа доктар.

«Пра што з ім будзе гаварыць Ангела Меркель ці Макрон? Ім няма пра што з ім гаварыць, і Лукашэнку няма. Можа для яго б было за гонар пабыць у іх кампаніі, але для іх гэта персона – ноль. Таму заходнія краіны, дзе кіруюць разумныя людзі – ворагі ў прынцыпе».

Больш глядзіце ў каментары.

Стужка навінаў