Merkavanni

Турэмныя звычкі

Турэмныя звычкі
Пластыкавыя пакеты. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Freepik

Усім прывітанне, спадарства! Няма нічога больш сталага, чым часовыя дробныя справы, якія рэгулярна адцягваюць мяне ад пісаніны. Але ствараць нятленкі хочацца так, што ажно пальцы пад пазногцямі свярбяць, таму распавяду вам, што сталася з маімі турэмнымі звычкамі за 10 месяцаў свабоды.