Naviny

«Наш агульны "русский мир"». Сястра кіраўніка МЗС Беларусі жыве ў Францыі, але цікавіцца дзяржкіраваннем СНД

Дар’я Рыжанкова
Дар’я Рыжанкова на спартовых спаборніцтвах у гонар ейнага бацькі Уладзіміра Рыжанкова ў Менску. Фота: belarus.basketball

Сястра кіраўніка МЗС Беларусі Максіма Рыжанкова Дар'я Рыжанкова шмат гадоў жыве ў Ніццы, што не перашкаджае ёй падтрымліваць «русский мир». Выглядае, што апошнім часам яна зацікавілася дзяржкіраваннем у СНД. Можа, у Беларусі з'явіцца новая чыноўніца? Расказваем, што вядома пра Дар'ю.